Встреча с бывшим министром иностранных дел Беларуси (1990-1994), участником событий в Беловежской пуще, состоится в Коференцзале Академической библиотеки Латв. Университета (Рига, ул. Рупниецибас, 10). Начало в 17.00. Вход свободный.
10 студзеня 2015 г. ў канферэнцзале Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага Ўніверсітэта (Рыга, вул. Рупніецыбас 10 ) адбудзецца сустрэча з Пятром Краўчанкам, міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 1990-1994 гадах, адным з распрацоўшчыкаў Белавежскага пагаднення.
Пётр Кузьміч Краўчанка – вядомы беларускі палітык, дыпламат, навукоўца. Ён аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Абраннікі вечнасці», «Беларусь на скрыжаванні ці дыпламатычны прарыў у свеце», а таксама кнігі «Беларусь на ростанях. Праўда пра белавежскае пагадненне.Нататкі палітыка і дыпламата», якая прысвечана распаду СССР, адной з галоўных падзей 20-га стагоддзя. Кнігу «Беларусь на ростанях. Праўда пра белавежскае пагадненне.Нататкі палітыка і дыпламата» можна будзе набыць падчас сустрэчы. Пачатак мерапрыемства – у 17-00. Уваход вольны
http://svitanak.lv/by/page/638